Тэма 2.2 Аманімія. Паранімія
Амонімы (ад гр. ὁμός — аднолькавы + ὄνομα — імя) – гэта словы, розныя па значэнні, але аднолькавыя па гучанні і напісанні.
М.П. Кунцэвіч, А.Я. Міхневіч адзначаюць: “аманімія – гукавоесупадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў і г. д.), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем. Часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для стварэння каламбураў, эпіграм, жартаў як своеасаблівы сродак гульні слоў. Напрыклад: Я на елку палячу – // усе галінкі палячу. // З журавін зрабіў каралі, // журавы мяне каралі, // а суніцы ледзь паспелі, іх дразды скляваць паспелі (С. Грахоўскі). Параўнайце яшчэ гасцінец 'рэч, ласунак, якія госць падносіць каму-небудзь' і гасцінец 'вялікая бітая даро-га', паліць (кветкі) і паліць (у печы), байка 'літаратурны твор' і байка 'мяккая баваўняная тканіна'.
Усе амонімы-словы падзяляюцца на тыпы: лексічныя, фанетычныя, марфалагічныя і інш. Лексічныя амонімы маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адносяцца да адной часціны мовы. Напрыклад: нота 'дыпламатычны дакумент' і нота 'музычны знак', блок 'палітычнае аб’яднанне' і блок 'тэхнічнае прыстасаванне, механізм'.
Фанетычныя амонімы, або амафоны (ад грэч. homos аднолькавы i phone гук) словы, якія аднолькава гучаць, але адрозніваюцца напісаннем. Параўнайце: грыб – грып, род – рот, везці – весці, код – кот, казка – каска і інш. Часцей за ўсё яны супадаюцьпа гучанні толькі ў асобных формах.
Марфалагічныя амонімы, або амаформы (ад грэч. homos аднолькавы i morphe форма) – словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў некаторых марфалагічных формах: вусны (назоўнік множнага ліку) і вусны (прыметнік), кліч (назоўнік) і кліч (дзеяслоў загаднага ладу), сопкі (прыметнік) і сопкі (назоўнік множнага ліку). А раніцай туман над сопкай – // густая пара над катлом: // знаёма пахла бульбай сопкай, //сялом, пакінутым жытлом (Р. Барадулін).
Адрозніваюць поўную і частковую аманімію. Поўныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Напрыклад: заранка 'зорка' і заранка 'птушка'. Пры частковай лексічнай аманіміі адно з сугучных слоў цалкам (ва ўсіх сваіх формах) супадае пагучанні з часткай форм іншага слова ці нават з адной асобнай яго формай, параўнайце вечарам (прыслоўе) і вечарам (назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку творнага склону).
У беларускай, як і ў іншых мовах, пашыраны від частковай аманіміі, калі ўсе формы аднаго назоўніка аказваюцца аманімічнымі формамі множнага ліку іншага назоўніка. Напрыклад: курсы 'форма павышэння кваліфікацыі кадраў' і курсы (множны лік да курс), шашкі 'гульня' і шашкі (множны лік да шашка). Да частковай адносяць таксама прыставачную аманімію (дапісаць – поўнасцю скончыць пісаць і дапісаць – да канца старонкі), супадзенне форм аднаго з трыванняў (закончанага ці незакончанага) розных дзеясловаў (прамакáць ад прамакнуць і ад прамóкнуць). Выпадкі тыпу норка 'звер' і норка 'маленькая нара', ножка (у мэблі) і ножка (памяншальнае ад нага), кашка 'канюшына' і кашка (памяншальнае ад каша) таксамачастковая аманімія” [3, с. 30-31].
І.Я. Лепешаў адзначае: “Няма падстаў ахопліваць тэрмінам “амонімы” і такія гукавыя супадзенні слоў або формаў слоў, як амаформы, амафоны іінш. Як слушна пісаў В.У.Вінаградаў, “амафонія – паняцце куды больш шырокае, чым аманімія. Яно ахоплівае ўсе віды адзінагучча ці сугучча… З аманіміяй ва ўласным сэнсе гэтага слова нельга змешваць і нават збліжаць разнастайныя тыпы амафоніі.
Амафонія і амаформія – гэта з'явы, сумежныя з аманіміяй, але не відавыя ў дачыненні да яе. Яшчэ больш аддаленыя як ад амонімаў, так і ад амафонаў і амаформаў так званыя амографы – словы і словаформы, якія вымаўляюцца па-рознаму, а пішуцца аднолькава. Яны адрозніваюцца адзін ад аднаго месцам націску і значэннем: мука – мука, музыка – музыка, каса – каса, самы – самы , яму – яму, сказаў – сказаў” [5, с. 31].
“Сукупнасць амонімаў якой-небудзь мовы называецца аманімікай. Аманімікай называецца і раздзел лексікалогіі, які вывучае амонімы.
Амонімы ўзнікаюць у мове па розных прычынах у выніку разнастайных працэсаў, гакіх, як фанетычныя змяненні, што вядуць да супадзення этымалагічна розных адзінак, запазычання лексікі, абрэвіяцыі і г. д. Многія лексічныя амонімы ў сучаснай беларускай мове ўтварыліся ў выніку страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі (у тым ліку і пераноснымі) мнагазначных слоў: каса 'прылада працы' – каса 'заплеценыя валасы' – каса 'вузкая пясчаная палоса'; пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік); у выніку дзеяння фанетычных законаў мовы, у прыватнасці ў выніку аглушэння зычных на канцы слова: мох (расліна) – мог (ад дзеяслова магчы); гукавога супадзення розных слоў: міна 'выраз твару' – міна 'снарад з выбуховым рэчывам'.
Акрамя амонімаў, што існуюць у адной мове, ёсць яшчэ м і ж м о ў н ы я амо н ім ы – словы, якія амаль поўнасцю супадаюць па гучанні ў дзвюх мовах. Параўнайце прыклады з рускай і беларускай моў: рускае диван (прадмет мяккай мэблі) – беларускае дыван (тканы, звычайна варсісты выраб для ўпрыгожвання сцен, засцілання падлогі), лист (адзіночны лік да листья, листы) – ліст (пісьмо), гонор 'ганарлівасць, фанабэрыстасць'– гонар (маральная годнасць, павага) і інш. Знешняе супадзеннетакіх слоў бывае прычынай няправільнага іх ужывання двухмоўнай асобай. Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы – словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца: кáса – касá, áтлас – атлас, мука - мука. Іх можна адрозніць толькі ў кантэксце. Некаторыя лічаць, што аманімія з'яўляецца перашкодай для моўных зносін, для ўзаемаразумення. Сапраўды, калі мы пачуем (ці ўбачым напісанымі) словы гасцінец ці журавель, то адразу нельга зразумець ідзе гаворка пра падарунак ці пра дарогу, пра птушку ці пра прыладу для даставання вады з калодзежа. Але словы ў мове рэдка ўжываюцца ізалявана, звычайна яны знаходзяцца ў кантэксце, а з кантэксту мы можам лёгка здагадацца, што маецца на ўвазе. Напрыклад: Журавель лунае // Той, што крылы мае, // А другі, бяскрылы, // Напружвае сілы // Каб дастаць вадзіцы // Слаўнай маладзіцы (К. Крапіва).
Аманімія ўласціва і сінтаксісу. Сінтаксічныя амонімы – гэта канструкцыя, якая можа атрымаць больш чым адну семантыка-сінтаксічную інтэрпрэтацыю. Так, словазлучэнне чытаць выразна надрукаваныя радкі можна зразумець па-рознаму: або як 'выразна чытаць надрукаваныя радкі', або як 'чытаць радкі, надрукаваныя выразна'. Няцяжка заўважыць, што прычын аманімічнасці тут дзве: парадак слоў і здольнасць лексемы выразна спалучацца з двума словамі, што ўваходзяць у спалучэнне. Прыкладамі аманімічных сказаў могуць служыць выразы: Яму трэба пазваніць; Брат Зосі з вёскі прыехаў; Выступаць вечарам ён адмовіўся і пад. Фактычна аманімічнымі трэба прызнаць усе сказы, калі ўспомніць, што іх сэнс можа мяняцца ў залежнасці ад лагічнага націску, параўнайце: Мінск – сталіца Беларусі; Карабель абстраляў бераг; З хаты выйшлі мужчыны. Мяняючы лагічны націск, атрымліваем фактычна розныя суджэнні, розныя суадносіны вядомага і новага (або тэмы і рэмы - згодна з тэорыяй актуальнага члянення). Такім чынам адна сінтаксічная форма можа перадаваць розны змест. Галоўныя сродкі пераадолення сінтаксічнай аманіміі ў маўленні – гэта кантэкст і сітуацыя маўлення. Праблема сінтаксічнай аманіміі – адна з найбольш складаных праблем тэарэтычнай граматыкі” [3, с. 30–31].
Паронімамі (гр. aд гpэч. para – кaля i onyma – iмя) называюцца словы, блізкія па гучанні і напісанні, але, але розныя па значэнні: афект-эфект, дэбатаваць – дэбютаваць. Л.П. Кунцэвіч адзначае, што “паронімы – найчасцей аднакарэнныя словы, якія маюць марфемнае і гукавое падабенства, але выражаюць розныя сэнсавыя паняцці: адрасат 'той, каму адрасавана паштовае адпраўленне' – адрасант 'той, хто пасылае паштовае адпраўленне'; балотны 'які мае адносіны да балота, уласцівы балоту' – балоцісты 'ў якім шмат балот, гразкі, багністы'; дыпламат – 'службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі' - дыпламант – 'удзельнік конкурсу, узнагароджаны дыпломам'.
У беларускай мове сустракаюцца такія словы не толькі парамі, але і па тры ці нават чатыры ў адным радзе: асабісты - асаблівы - асабовы; адзінкавы – адзіночны - адзінокі –адзіны і інш. Паранімічныя адносіны ўзнікаюць найчасцей паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей – паміж дзеясловамі. Паронімы найчасцей адносяцца да адной часціны мовы, аднаго граматычнага роду (і трывання, калі гэта дзеясловы ці іх формы).
Қампаненты кожнай паранімічнай пары суадносяцца паміж сабой як паралельныя адзінкі, гэта значыць сугучныя марфалагічныя ўтварэнні, якія адрозніваюцца як сэнсам, так і формай: буксаваць – буксіраваць; ступа – ступня; цікавы – цікаўны.
Значэнні паронімаў не супадаюць: не перасякаюцца (як у сінонімах), не проціпастаўляюцца (як у антонімах), іх знешні выгляд не аднолькавы (як у амонімах). Кожны з паронімаў з'яўляецца функцыянальна самастойным, можа мець сінонімы і антонімы, ніколі не можа быць заменены ў тэксце другім кампанентам паранімічнай пары без парушэння сэнсу выказвання. Блізкасць паронімаў па гучанні і сэнсавыя разыходжанні могуць быць большымі або меншымі.
Некаторыя вучоныя адрозніваюць поўныя і няпоўныя паронімы. Да поўных (абсалютных) паронімаў адносяць звычайна сугучныя аднакарэнныя словы з розным значэннем, якія належаць да адной часціны мовы, маюць націск на адным і тым жа складзе: параўнаем чарнець 'станавіцца чорным, чарнейшым' – чарніць 'рабіць што-небудзь чорным, чарнейшым'; эканомія –'ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-небудзь' - эканоміка 'сукупнасць вытворчых адносін пэўнага грамадскага ладу, якія адпавядаюць развіццю прадукцыйных сіл грамадства, гаспадарчае жыццё, стан гаспадаркі'і інш.
Сугучнасць слоў нельга разглядаць як вынік выпадковага збліжэння па гучанні. Як адна з асноўных прыкмет паронімаў, яна характарызуецца і месцам націску. Аднамеснасць націску ў абодвух кампанентах паранімічнай пары лічыцца адной з абавязковых прыкмет поўных паронімаў. Месца націску ў паронімах адрознівае іх ад іншых катэгорый слоў, у прыватнасці ад сінонімаў і фанетычных варыянтаў слова. Па той прычыне, што ў паронімах часта націск стаіць на адным і тым жа складзе, сціраецца індывідуальнасць значэння кожнага з сугучных слоў (малаважкі – малаважны, дрэўка – дрэўца, пілаванне – пілавінне). Гэта і прыводзіць да ненаўмыснага іх змешвання.
Асабліва часта выпадкі змешвання паронімаў можна назіраць у вуснай мове (напрыклад, выразаць апендыцыт замест выразаць апендыкс).
Няпоўныя (ці частковыя) паронімы вельмі часта адрозніваюцца націскам, што часта прыводзіць да парушэння сугучнасці. Параўнаем дымны 'дымная галавешка, дымнае неба' – дымавы 'дымавая шашка'; дажджавы –'дажджавая вада' – дажджлівы 'дажджлівая восень'; белізна – бялізна.
У лінгвістычнай літаратуры ёсць і больш шырокае разуменне паронімаў: да іх адносяць не толькі аднакарэнныя словы, але і няроднасныя паводле марфалагічнага складу словы, якія маюць выпадковае гукавое падабенства (амплуа - ампула, эфект– афект).
Пры недастатковым валоданні мовай адбываецца памылковае словаўтварэнне (дажджавая восень замест дажджлівая; дымная шашка замест дымавая і інш.). Такія памылкі сустракаюцца нават на старонках газет, у публіцыстычных і мастацкіх творах.
Параўнаем: I справа і злева ад дарогі ўзвышаецца гліняны [трэба: гліністы] бераг. Адзначаныя выпадкі недакладнага ўжывання сугучных слоў адносяцца да моўных памылак.
Змешванне паронімаў адбываецца па многіх прычынах: у выніку збліжэння рэалій, якія абазначаюцца гэтымі словамі (дно – днішча); агульнасці сферы ўжывання паняццяў, дзеянняў, якасцей, якія называюць паронімы (лоцман – боцман, апагей – перыгей); узнікненне памылкі магчыма пры неразмяжоўванні стылёвай прыналежнасці слоў: часам назіраецца збліжэнне кніжных спецыяльных слоў з размоўнымі (антынонія – антымонія); у выніку неразмежавання малазнаёмых носьбітам мовы паранімічных слоў ужыванне іх асобамі, якія недастаткова добра валодаюць багаццямі роднай мовы, дрэнна ведаюць семантыку слоў (экскаватар – эскалатар, ампір – вампір і інш.).
Выяўленне i вывучэнне паронімаў – адна з неабходных умоў павышэння культуры вуснай і пісьмовай мовы.
Паранімію трэба адрозніваць ад паранамазіі (грэч. рaronomasia ад рана каля - onomázo называю), стылі – стычнага прыёму збліжэння рознакарэнных слоў, якія маюць знешняе гукавое падабенства: Сінявокі прашчур // Сяброўку юную гукаў. // рэха, быццам камень з прашчы // У Нёмнаў падала рукаў (Р. Барадулін) [3, с. 411–412].